Бондар І. М.

Ілля Мікалаевіч Бондар

Репетитор по предмету Химия

Адукацыя: сярэдняя- Ліцэй БДУ, вышэйшая - хімічны факультэт БДУ.

Дыпламант рэспубліканскай алімпіяды па хіміі.

Працую рэпетытарам з 2008 года. Асноўныя накірункі працы -  падрыхтоўка да ЦТ/ЦЭ альбо да іспытаў у ліцэі з профільным вывучэннем хіміі.

Галоўнае, чаму мы будзем вучыцца з чалавекам любога ўзросту, - гэта разуменне навукі хіміі ў незалежнасці ад мэты: ЦТ, алімпіяда, падцягванне ведаў, паступленне ў ліцэй і г.д.

З мяне - дабрыня, праўда, пачуццё гумару (спадзяюся) і шмат ведаў.

З вас - праца, пот, адэкватнасць, самаіранічнасць вітаецца бязмежна. Слёзы не забараняюцца, насоўку (не заўжды чыстую) гатовы выдаць, калі слязінак будзе зашмат, прынясу вядро.

Трошкі канкрэтыкі па занятках.

ЦТ/ЦЭ: спачатку некалькі лекцый па фундаментальных асновах хіміі, потым аўтарская індывідуальная практыка па кожнай тэме са школьнага курсу з узроўнем крыху вышэйшым за ЦТ. Гэта азначае, што ніхто не будзе выходзіць да дошкі, а кожны будзе рашаць свае заданні, у якіх у яго/яе ўзнікаюць пытанні. Пасля новага году паралельна пачынаем рашаць ЦТ мінулых гадоў.

Паступленне ў ліцэі: спачатку лекцыі па асновах хіміі, потым шмат-шмат-шмат задач індывідуальна з кожным вучнем.

Падцягванне: некалькі тэарэтычных тэм у фармаце лекцый, потым індывідуальная праца з кожным.

Алімпіяды: праверка фундаментальных ведаў, а потым бясконцае рашэнне задач.

Направление День, время Предмет Офис Класс Записаться
ШП Понедельник 16:00 Химия ул. Бельского, 15 8 класс Записаться
Лицей Понедельник 17:40 Химия ул. Бельского, 15 9 класс Записаться
ЦТ Понедельник 19:20 Химия ул. Бельского, 15 11 класс Записаться
ЦТ Пятница 16:00 Химия ул. Бельского, 15 10 класс Записаться
ЦТ Пятница 17:40 Химия ул. Бельского, 15 11 класс Записаться